У Вільні пачаўся Фестываль польскага кінафільма. Польскія стужкі можна будзе паглядзець не толькі ў кінатэатрах, але і на адной з літоўскіх інтэрнэт-платформаў.
Свята польскага кіно ў Літве адбываецца юбілейны, 20-ы раз. Аднак на яго характар паўплывала эпідэмія каранавіруса. Гледачы змогуць нагадаць сабе найбольшыя польскія гіты апошніх гадоў, напрыклад, „Халодную вайну” Паўла Паўлікоўскага, ці „Паслявобразы” Анджэя Вайды.
Найбольшым гітам з’яўляецца стужка, прэзентавана падчас адкрыцця фестывалю, кажа каардынатарка мерапрыемства Адэта Вэнцкавічене(Odeta Venckavičienė) з Польскага інстытута ў Вільні:
- Гэта фільм Мацея Пепшыцы „Ікар. Легенда Метка Коша” – выдатны фільм з выдатнай роляй вядомага ўжо ў Літве Давіда Агродніка. Пасля фестывалю фільм будзе прэзентаваны ў кінатэатрах па ўсёй Літве.
З-за эпідэміі каранавіруса сёлетні XX Фестываль польскага кінафільма будзе адным з нешматлікіх у Літве, у рамках якога стужкі можна будзе глядзець не толькі анляйн, але таксама ў кінатэатрах.
аз