Беларуская Служба

Памёр Эдзі Ван Хален – адзін з найлепшых гітарыстаў у гісторыі

07.10.2020 11:34
Памёр амерыканскі рок-гітарыст, заснавальнік гурта Van Halen Эдзі Ван Хален.
,          Hollywoods Rock Walk.
Кветкі, свечкі побач з адбіткамі рук Эдзі Ван Халена на Hollywood's Rock Walk.PAP/EPA/ETIENNE LAURENT

Памёр амерыканскі рок-гітарыст Эдзі Ван Хален. Музыку было 65 гадоў.

Пра смерць бацькі паведаміў яго сын Вольф Ван Хален. „Я не магу паверыць, што мне давядзецца напісаць гэта, але мой бацька Эдвард Ладэвейк Ван Хален сёння раніцай прайграў доўгую і цяжкую барацьбу з ракам”, - напісаў у Твітэры сын гітарыста. Музыка памёр у горадзе Санта-Моніка.

Эдзі Ван Хален нарадзіўся ў Нідэрландах, але вырас у Каліфорніі. У 1970-х гадaх ён стаў адным з заснавальнікаў гурта Van Halen -  адной з самых уплывовых амерыканскіх рок-груп у гісторыі. Гурт вядомы такімі песнямі, як: „Jump”, „Panama”, „Runnin 'with the Devil” і гітарным сола „Eruption”.

Гурт прадаў больш за 75 мільёнаў альбомаў. Пік папулярнасці Van Halen дасягнуў альбомам з 1984 года з сінглам „Jump”.

аз