Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыбыў з неанансаваным візітам у Кіеў, паведаміла канцылярыя польскага прэзідэнта ў сераду, 28 чэрвеня.
«Прэзідэнт Анджэй Дуда наведвае Кіеў. Адбудуцца перамовы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім з нагоды святкавання Дня Канстытуцыі Украіны, а таксама кансультацыі па бягучай сітуацыі на фронце, у прыватнасці, аб пагрозе нападу Расіі на Запарожскую АЭС. Таксама будзе абмеркавана падрыхтоўка да ліпеньскага саміту НАТА», – гаворыцца ў паведамленні.
Раней у сераду паведамлялася аб прыбыцці ва Украіну прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы. Ён прыехаў у Кіеў з Гаагі. А з Украіны літоўскі прэзідэнт адправіцца ў Брусель, дзе заўтра пачынаецца паседжанне Рады еўрапейскіх лідараў.
вс