У інтэрв'ю MSNBC амерыканскі лідар абвясціў, што знешняя палітыка будзе важным элементам яго выбарчай кампаніі.
Джо Байдэн сказаў, што найбольшую заклапочанасць у звязку з расійскім уварваннем ва Украіну, ён бачыць у захаванні адзінства НАТА і Захаду. Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што прыклаў шмат намаганняў для таго, каб Пуціну не ўдалося зламаць салідарнасць заходняга свету. «У Пуціна адна мэта — раскалоць Захад. Калі б гэта ўдалося, у нас былі б сур'ёзныя праблемы», — сказаў Байдэн.
Прэзідэнт ЗША выказаў перакананне, што амерыканскае лідарства мае вырашальнае значэнне для рэалізацыі гэтай мэты. Ён дадаў, што трэба зрабіць усё, каб не дапусціць паўтарэння самага сур'ёзнага канфлікту ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайны. «Таму мы аказваем значную падтрымку Украіне», — сказаў Джо Байдэн, дадаўшы, што справа Украіны вельмі важная для ЗША і таму ён прысвячае ёй шмат часу.
Прэзідэнт ЗША не адказаў на пытанне, ці ведаў ён раней пра мяцеж Прыгожына.
ПР/юл