Беларуская Служба

МЗС Расіі: Кантроль над расійскай ядзернай зброяй Беларусі не перадаецца

01.07.2023 16:43
Раней Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што будзе кантраляваць тактычную ядзерную зброю.
Moskwa, siedziba rosyjskiego ministerstwa spraw zagranicznych
Moskwa, siedziba rosyjskiego ministerstwa spraw zagranicznychMistervlad/Shutterstock

У суботу, 1 ліпеня, намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў заявіў, што беларускаму боку не будзе перадавацца кантроль над расійскай тактычнай ядзернай зброяй.

«Крокі, зробленыя намі ў рамках адзінай абароннай прасторы Саюзнай дзяржавы, маюць вымушаны характар. (...) Неабходна ў чарговы раз падкрэсліць: кантроль над расійскай ядзернай зброяй не перадаецца», – зазначыў Рабкоў, словы якога цытуе агенцтва ТАСС.

Раней Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што будзе кантраляваць тактычную ядзерную зброю, якую Расія плануе размясціць на тэрыторыі Беларусі. Кожны раз словы беларускага дыктатара абвяргалі афіцыйныя расійскія крыніцы.

Нагадаем, дарадчык кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк назваў Лукашэнку «не зусім адэкватным чалавекам».

вс

на фота: будынак МЗС Расіі ў Маскве