Беларуская Служба

У выніку расійскага ўварвання чвэрць украінцаў сталі ўцекачамі

03.07.2023 08:45
У выніку расійскага ўварвання чвэрць жыхароў Украіны былі вымушаныя пакінуць свае дамы, паведаміла Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.
Punkt dla uchodźców w Przemyślu, marzec 2022 r.
Punkt dla uchodźców w Przemyślu, marzec 2022 r.Stcc / Shutterstock

Як паведамляецца ў штодзённай інфармацыйнай зводцы выведкі, 29 чэрвеня ўкраінскія ўлады абвясцілі, што ў адпаведнасці з правіламі надзвычайнага становішча з ліпеня 2022 года 139 тыс. чалавек былі эвакуяваныя з раёнаў баявых дзеянняў падкантрольных Кіеву Данецкай, Харкаўскай і Херсонскай абласцей.

«Гэта толькі частка бягучага крызісу перамяшчэння ва Украіне. Паводле ацэнак ААН, 6,3 мільёна ўкраінцаў застаюцца бежанцамі, а больш за пяць мільёнаў, як чакаецца, будуць унутрана перамешчанымі асобамі. У выніку ўварвання Расіі чвэрць украінцаў з даваеннй колькасці насельніцтва Украіны (44 мільёны чалавек) вымушаныя знаходзіцца ўдалечыні ад сваіх дамоў».

PAP / вх