Беларуская Служба

У Гаазе пачынае працу Міжнародны цэнтр па расследаванні злачынстваў супраць Украіны

03.07.2023 12:47
У Гаазе пачаў працаваць Міжнародны цэнтр па расследаванні злачынстваў супраць Украіны. Ён дзейнічае ў рамках Еўрапейскага аддзелу судовага супрацоўніцтва Еўраюста.
Ілюстрацыйнае фотаVincent Isore / Zuma Press / Forum

Новаствораны Цэнтр будзе адыгрываць ключавую ролю ў расследаванні расійскай агрэсіі супраць Украіны. Ён таксама мусіць садзейнічаць збору і абмену доказамі для будучых судовых працэсаў.

«Уварванне Расіі ва Украіну кожны дзень прыносіць неймаверныя жахі. Глыбока трывожныя навіны аб наўмысных нападах на мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей, нагадваюць нам пра трагедыю, якую Уладзімір Пуцін прынёс на наш кантынент. Мы маем усё больш доказаў злачынстваў, якія пераследуюцца міжнароднымі пракурорамі. Новы міжнародны праваахоўны цэнтр будзе адыгрываць ключавую ролю ў прыцягненні вінаватых да адказнасці. Мы не супакоімся, пакуль не прыцягнем да адказнасці Пуціна і яго падручных», – заявіла прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Цэнтр створаны пры падтрымцы Еўракамісіі. У сваю чаргу Еўраюст акажа аператыўную, юрыдычную, фінансавую і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку. Ён таксама будзе абараняць, захоўваць і аналізаваць сабраныя доказы.

IAR / вх