Енс Столтэнберг застанецца на пасадзе генеральнага сакратара НАТА. Амбасадары дзяржаў-членаў на сустрэчы ў Бруселі зноў падоўжылі тэрмін яго паўнамоцтваў. На гэты раз да кастрычніка 2024 года.
Нягледзячы на тое, што Енс Столтэнберг не падаваў заяўку на падаўжэнне і хацеў завяршыць сваю місію, хаўруснікі папрасілі яго застацца на пасадзе. Нарвежац узначальвае НАТА з восені 2014 года, сёння яго паўнамоцтвы падоўжаныя ў чацвёрты раз.
«Для мяне вялікі гонар, што хаўруснікі па НАТА прапанавалі мне падоўжыць мой тэрмін паўнамоцтваў генеральнага сакратара да 1 кастрычніка 2024 года. Трансатлантычная сувязь забяспечвала нашу свабоду і бяспеку амаль 75 гадоў. У гэтыя няпэўныя часы наш альянс больш важны, чым у мінулыя гады», – напісаў кіраўнік НАТА ў Твітэры.
IAR/аз