«Мы не можам дапусціць перамогі Пуціна ва Украіне», падкрэсліў генеральны сакратар НАТА ў Бруселі, заклікаўшы да бесперабойных паставак зброі Кіеву.
Гэта адна з тэмаў сустрэчы Енса Столтэнберга з міністрамі абароны краін ЕС.
Кіраўнік Альянсу прызнаў, што сітуацыя ва Украіне складаная: Кіеў працягвае весці цяжкія баі з расійскім агрэсарам, і ўзмацненне ваеннай падтрымкі Украіны з'яўляецца тэрміновай справай.
«Украіна павінна перамагчы як суверэнная і незалежная дзяржава ў Еўропе. Гэта ў нашых інтарэсах», – сказаў Енс Столтэнберг.
Генеральнага сакратара таксама спыталі пра паведамленні аб перамовах прадстаўнікоў ЗША і Еўрасаюза з Украінай аб неабходнасці пагаднення з Расіяй.
«Умовы перамоваў, а потым і пагаднення павінна вызначыць Украіна. На саюзніках адказнасць за падтрымку для Украіны ў яе абароне», – адзначыў кіраўнік НАТА.
Акрамя ўзбраення Украіны Енс Стотэнберг таксама будзе абмяркоўваць з міністрамі ЕС умацаванне крытычнай інфраструктуры ў сувязі з пашкоджаннем падводнага тэлекамунікацыйнага кабеля паміж Швецыяй і Эстоніяй, і газаправода і кабеля, які злучае Эстонію з Фінляндыяй.
яс