Украінцы з дапамогай беспілотнікаў атакавалі падмаскоўскі завод па вытворчасці ракет «Іскандэр». Ці былі атакі дакладнымі, невядома.
Пра атакі ўкраінскіх беспілотнікаў паведамляюць у тым ліку расійскія ўлады.
Паводле інфармацыі Мінабароны Расіі, некалькі беспілотнікаў былі збітыя ў Маскоўскай, Тамбоўскай і Бранскай абласцях.
Украінскія СМІ, у сваю чаргу, спасылаюцца на інтэрнэт-паведамленні відавочцаў падзеі, якія кажуць пра выбухі ў падмаскоўнай Каломне, у раёне ракетных заводаў «Іскандэр» і «Кінджал».
Паводле іншых звестак, у Бранску таксама адбыўся няўдалы напад на хімзавод па вытворчасці выбуховых рэчываў.
Апошняй ноччу расіяне таксама атакавалі ўкраінскую тэрыторыю з дапамогай беспілотнікаў «Шахед». СПА збілі 7 з 9 такіх машын.
яс