Ужо ў кастрычніку ўкраінскі Генштаб паведамляў, што з пачатку ўварвання на фронце загінулі прыкладна 300 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Цяпер брытанскі штодзённік The Guardian піша, што страты Расіі складаюць да 400 тысяч забітымі і параненымі.
Як піша брытанская штодзёнка, найбольшыя страты Масква нясе ў раёне Аўдзееўкі. Штодня там гіне ад 500 да 1000 салдат. Пра велізарныя страты Расіі на гэтым участку фронту нядаўна казаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. На ягоную думку, агрэсар «губляе людзей і тэхніку хутчэй, чым у баях за Бахмут».
З пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ні адзін з бакоў не падаваў афіцыйных дадзеных аб стратах на фронце. Аднак ваенныя аналітыкі сыходзяцца ў меркаванні, што Расія губляе больш вайскоўцаў і тэхнікі, чым Украіна. Пры гэтым аналітыкі падкрэсліваюць, што ў далейшым пастаўкі тэхнікі і боепрыпасаў з заходніх краін будуць гуляць вырашальную ролю ў вайне за свабоду Украіны, бо без такой дапамогі Кіеву не справіцца.
ав