Украінскі контрнаступ не закончыўся, сказаў у эфіры Тэлемарафона Аляксандр Мусіенка, кіраўнік Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў.
-Контрнаступ ідзе, пакуль ідзе барацьба за плацдарм на левабярэжжы і пакуль не прыпыніліся атакі на мелітопальскім накірунку, нельга сказаць, што контрнаступ закончыўся.
Мусіенка таксама адзначыў, што расійскія войскі канцэнтруюцца вакол Аўдзееўкі, але ўжо з меншай колькасцю тэхнікі, чым на пачатку.
- Цяпер яны столькі не маюць баявой тэхнікі. Яны панеслі страты. Расіяне перакідаюць пераважна пяхоту і разлічваюць на авіяцыю і на дроны. Гэта тое, што актыўна выкарыстоўваецца для атакі. А нашыя сілы гэта адбіваюць і адначасова з'яўляюцца магчымасці для дзеянняў на левым берагу Дняпра.
Паводле Мусіенкі ўкраінскія сілы знайшлі слабыя месцы ў абароне ворага, які прапусціў высадку ўкраінскага дэсанту на левым беразе Херсоншчыны. Тры батальёны сталі выцясняць расійскага захопніка.
Мусіенка лічыць, што расіяне могуць там дзейнічаць паводле двух варыянтаў: альбо пойдуць va bank і пачнуць лабавыя атакі на ўкраінскія пазіцыі, якія падтрымлівае ўкраінская артылерыя, альбо адступяць на іншыя рубяжы.
яс