Беларуская Служба

За мінулыя суткі расіяне больш за сто разоў абстралялі тэрыторыю Украіны

23.11.2023 11:12
«Праціўнік працягвае ігнараваць законы і звычаі вайны».
Знішчаная расійская бронетэхніка ў КіевеPAP/EPA/Oleg Petrasyuk

Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што за мінулыя суткі расіяне больш за сто разоў абстралялі тэрыторыю Украіны. Снарады ўпалі, між іншым, у гарадах Сумскай, Харкаўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей.

«Праціўнік працягвае ігнараваць законы і звычаі вайны, прымяняе тэрор, наносіць ракетныя і авіяўдары, вядзе артылерыйскі агонь не толькі па ваенных, але і па шматлікіх грамадзянскіх аб'ектах», – гаворыцца ў паведамленні Генштаба. Паводле ўкраінцаў, за апошнія суткі расіяне выпусцілі тры ракеты і нанеслі 64 артылерыйскія і 43 авіяўдары. Украіну атакавалі, у тым ліку, з 14 беспілотнікаў «Шахед», якія былі збітыя зенітнай абаронай. Мэтамі расіян былі Аўдзееўка, Белагораўка, Спірнае і Вугледар.

Украінцы працягваюць наступ на Мелітопаль. Мясцовая авіяцыя нанесла ўдары па 11 раёнах канцэнтрацыі расійскай арміі і вайсковай тэхнікі. Украінская армія таксама абстраляла ракетамі, у тым ліку расійскія склады і іх супрацьпаветраную абарону.

ав

Уладзімір Зяленскі: Ёсць новыя пакеты ваеннай падтрымкі Украіны

23.11.2023 09:17
 Дзейнічае экспартны калідор праз Чорнае мора.