Беларуская Служба

Расія не перастае абстрэльваць украінскія гарады

24.11.2023 11:02
За апошнія суткі пад расійскія бамбардзіроўкі трапіла Херсоншчына. 
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Mykola Kalyeniak

Расійскія войскі абстралялі сяло Чарнабаеўка ды некаторыя іншыя населеныя пункты Херсонскай вобласці, у выніку чаго загінулі тры чалавекі.

Падчас апошняга абстрэла рашысты знішчылі херсонскую дзіцячую бібліятэку. Пра гэта паведаміў старшыня Херсонскай аблдзяржадміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

Паводле папярэдніх звестак, абстрэл вёўся касетнымі боепрыпасамі - паведамілі ва ўкраінскай пракуратуры.

Уначы і раніцай расіяне вялі абстрэл Украіны дронамі. Сілы СПА УСУ знішчылі 3 з 3 ударных БПЛА «Shahed», заявілі Паветраныя сілы Украіны.

У сваю чаргу Генштаб Украіны паведаміў, што за мінулыя суткі войскі абароны Украіны знішчылі яшчэ 1100 акупантаў. Агулам Расія страціла ў вайне супраць Украіны прыкладна 322,9 тысячы вайскоўцаў.

Са свайго боку ўкраінцам удалося сёння ноччу знішчана СПА і РЛС акупантаў у Джанкоі на Крыме. Мінабароны Расіі ўсё адмаўляе. У часова акупаваным Мелітопалі прагучалі выбухі. Пасля першага выбуху на некалькі хвілін знікла сувязь. Пра гэта паведаміў мэр Мелітопаля Іван Фёдараў.

Яшчэ беспілотнікі ноччу атакавалі вайсковую часць у Валгаградскай вобласці. Па дадзеных расСМІ, у бок часці ляцелі тры беспілотнікі самалётнага тыпу. Адзін з іх упаў на тэрыторыі часці і ўзарваўся.

юл