Беларуская Служба

Ва Украіне зімой разгорнуць яшчэ адну сістэму супрацьракетнай абароны Patriot

24.11.2023 16:22
Як паведаміў амбасадар Берліна ў Кіеве Марцін Егер, сістэму перадасць Нямеччына.
Иллюстративное фотоФото: Авторство: Mark Holloway from Beatty, Nevada, USA. German Patriot, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8468140

Германія зімой разгорне ва Украіне дадатковую сістэму супрацьпаветранай абароны Patriot. Пра гэта ў інтэрв'ю «Укринформ» паведаміў амбасадар ФРГ ва Украіне Марцін Егер.

«Сітуацыя зімой зараз можа стаць вельмі складанай. Украінскі бок зрабіў усё магчымае, каб падрыхтавацца да гэтай сітуацыі і мы дапамаглі з падрыхтоўкай. Я ўжо казаў аб нашай падтрымцы супрацьпаветранай абароны. У дадатак да згаданых сістэм IRIS-T, узімку тут будзе разгорнута яшчэ адна сістэма Patriot з Нямеччыны», - заявіў амбасадар.

Нямеччына яшчэ ў кастрычніку паведамляла, што прадставіць Украіне сістэму СПА Patriot. Тады дадзенае абяцанне агучыў канцлер Германіі Олаф Шольц. Аднак да сённяшняга дня нямецкі бок не называў тэрміны пастаўкі. 

Нямецкі амбасадар заявіў таксама, што Германія таксама выдзеліла фінансавую дапамогу для падрыхтоўкі ўкраінскай энергетыцы да зімы.

юл