Беларуская Служба

Еўракамісія заявіла аб узмацненні санкцый супраць Беларусі

27.01.2025 09:30
Выбары ў Беларусі - ні свабодныя, ні справядлівыя, чытаем у заяве Еўракамісіі.
Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы Кая КаласPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Еўракамісія заявіла аб узмацненні санкцый ЕС супраць Беларусі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы Кая Калас, якая з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі, апублікавала заяву разам з камісарам па пытаннях пашырэння Мартай Кос. Тэму працягвае карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка:



- Фіктыўныя выбары ў Беларусі - ні свабодныя, ні справядлівыя, гэта фрагмент заявы. «Беларусы заслугоўваюць таго, каб вырашыць пра тое, хто будзе кіраваць іхнай краінай», - напісалі кіраўнічка еўразвязаўскай дыпламатыі і камісар па пытаннях пашырэння ЕС. Сярод іншага, яны назвалі беспрэцэдэнтныя і пастаянныя рэпрэсіі, абмежаванні адносна ўдзелу ў палітычным жыцці і адсутнасць доступу да незалежных СМІ ў Беларусі. Усё гэта, як падкрэсліваюць Кая Калас і Марта Кос, пазбавіла выбарчы працэс легітымнасці. У заяве гаворка ідзе пра пашырэнне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, як за парушэнне міжнародных стандартаў, так падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны і гібрыдныя атакі на суседзяў.

Заяву вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы Каі Калас падтрымалі таксама краіны Паўночна-Балтыйскай васьмёркi (Nordic-Baltic Eight). У дакуменце, апублікаваным 26 студзеня адзначаецца, што краіны-ўдзельніцы «салідарныя з беларускім народам, які імкнецца да свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі».

Паўночна-Балтыйская васьмёрка - рэгіянальны фармат супрацоўніцтва, у які ўваходзяць Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя і Эстонія.

IAR/аз

Паводле ЦВК Беларусі, за Лукашэнку прагаласавалі 86,82 працэнта выбаршчыкаў

27.01.2025 08:10
ЦВК прадставіла папярэднюю інфармацыю аб колькасці галасоў выбаршчыкаў, пададзеных за кожнага кандыдата ў прэзідэнты.

МЗС Польшчы не прызнала вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

27.01.2025 08:45
«Польшча нязменна заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь распачаць працэс, які прывядзе да сапраўды свабоднай і дэмакратычнай Беларусі».