Беларуская Служба

Ахова межаў з Расіяй і Беларуссю – адзін з абаронных прыярытэтаў ЕС

04.02.2025 08:00
Удзельнікі нефармальнага саміту ў Бруселі згадзіліся, што ЕС павінен узяць на сябе большую адказнасць за ўласную абарону.
Старшыня Еўрапейскай рады Антоніа Коста PAP/Wiktor Dąbkowski

Еўрапейскі саюз мусіць узяць на сябе большую адказнасць за ўласную абарону – гэта галоўная выснова нефармальнага саміту, які адбыўся ў Бруселі ўчора. Старшыня Еўрапейскай рады Антоніа Коста распавёў, якія элементы лідары краінаў ​​ЕС назвалі найбольш важнымі:



- Дыскусія відавочна была сканцэнтравана на супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароне, але таксама, каб назваць некалькі, на ракетах і боепрыпасах, ваеннай мабільнасці і стратэгічных механізмах.

Польскія ідэі, як сказаў прэм'ер Дональд Туск, прызнаныя ключавымі для ЕС. Палітык згадаў ахову ўсходняй мяжы, Балтыйскага мора і супрацьпаветраную абарону:

- Ёсць вялікая, бясспрэчная агульная прастора, датычная абароны, якую варта ўспрымаць, як супольнае заданне, якое патрабуе супольнага фінансавання. Паводле мяне факт, што прыярытэтам былі прызнаныя і паветра, і мора, і сухапутная мяжа з Расіяй і Беларуссю – гэта ўступ да канкрэтных рашэнняў. Вяртання назад ад гэтага ўжо не будзе.

Чакаецца, што механізмы фінансавання абаронных праектаў будуць канчаткова вызначаны на афіцыйным саміце ў чэрвені. Разглядаецца некалькі варыянтаў - падтрымка з бюджэту ЕС, большае заангажаванне Еўрапейскага інвестыцыйнага банка або стварэнне адмысловага фонду з грашовых сродкаў, пазычаных на рынках.

IAR/аз

У Бруселі шукаюць адказ на пытанне, як узмацніць абароназдольнасць Еўропы 

03.02.2025 10:29
Польшча настойвае на фінансаванні праекта «Шчыт Усход», які ўмацуе абарону ўсходняй мяжы ЕС.