Грэцкія службы, у тым ліку грамадзянская абарона, заклікаюць жыхароў выспы Сантарын і турыстаў, прытрымлівацца рэкамендацый, выдадзеных два дні таму пасля ўмераных сейсмічных штуршкоў, якія адбыліся ў гэтым рэгіёне Кіклад.
Гэтыя рэкамендацыі публікуе таксама польская амбасада ў Афінах. Сёння прадстаўнікі ўлады, навукоўцы і службы зноў збіраюцца, каб ацаніць узровень рызыкі. У апошнім паведамленні гаворыцца, што сейсмічная актыўнасць у раёне кальдэры зніжаецца. Аднак, сярод іншага, рэкамендуецца: пазбягаць вялікіх сходаў, устрымацца ад наведвання партоў, напрыклад, старога порта Фіра, выбіраць бяспечныя маршруты.
У мінулыя выходныя ў раёне выспы Сантарын было зафіксавана больш за дзвесце сейсмічных штуршкоў.
IAR/аз