Беларуская Служба

Трамп назваў Зяленскага дыктатарам і пагражаў яму стратай Украіны

20.02.2025 10:01
«Неабраны дыктатар, Зяленскі! Спяшайся, інакш у цябе не будзе краіны. Спяшайся», — прыгразіў Дональд Трамп прэзідэнту Украіны.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп PAP/EPA/AARON SCHWARTZ / POOL

Дональд Трамп працягвае атакаваць Уладзіміра Зяленскага. Амерыканскі лідар назваў украінскага прэзідэнта дыктатарам і раскрытыкаваў яго за адмову ад пагаднення выплаціць ЗША кампенсацыю ў выглядзе прыродных рэсурсаў.

Трамп таксама пагражаў Зяленскаму, што ён можа страціць усю Украіну. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага Радыё Марэк Валкускі:

- Падчас свайго выступу на эканамічным форуме, арганізаваным саўдаўцамі ў Маямі, Дональд Трамп паўтарыў ілжывую інфармацыю аб тым, што ЗША выдаткавалі на дапамогу Украіне 350 мільярдаў долараў - насамрэч гаворка ішла пра 150 мільярдаў — і раскрытыкаваў Уладзіміра Зяленскага за тое, што ён адмовіўся аддаць ЗША частку прыродных рэсурсаў Украіны, якія ён раней ацэньваў у 500 мільярдаў долараў.

«Неабраны дыктатар, Зяленскі! Спяшайся, інакш у цябе не будзе краіны. Спяшайся», — прыгразіў ён прэзідэнту Украіны.

Прэзідэнт Трамп таксама ў чарговы раз заявіў, што Расія хоча скончыць вайну, і выказаў здагадку, што па гэтай справе перашкода - гэта Украіна.

Нагадваем, днём раней ён абвінаваціў Украіну ў пачатку вайны з Расіяй, што раскрытыкавалі нават некаторыя рэспубліканцы.

«Я б ніколі не назвала прэзідэнта Зяленскага дыктатарам. І мне зразумела, хто пачаў гэтую вайну», - заявіла сенатар Ліза Муркоўскі.

Дэмакраты не шкадуюць слоў крытыкі ў адрас Трампа, называючы паводзіны прэзідэнта нягоднымі.


IAR/аз

Расія атакавалі краіну 167 беспілотнікамі, 500 будынкаў у Адэсе без святла і ацяплення

19.02.2025 10:02
Мэр Адэсы дадаў, што ёсць інфармацыя аб адным пацярпелым, якому аказваецца дапамога ў бальніцы. 

У. Зяленскі адрэагаваў на словы Д. Трампа аб тым, што яго падтрымліваюць толькі 4% украінцаў

19.02.2025 18:01
«Прэзідэнт Трамп, пры вялікай павазе да яго як да лідара нацыі, якую мы вельмі паважаем, амерыканскай нацыі, якая нас пастаянна падтрымлівае, на жаль, жыве ў гэтай прасторы дэзінфармацыі»