Беларуская Служба

ЕС зацвердзіў выплату Украіне 3,5 млрд еўра

17.03.2025 17:16
Еўрапейскія грошы павінны забяспечваць як кароткатэрміновыя патрэбы ўкраінскай дзяржавы, так і вырашэнне сярэднетэрміновых задач па рэканструкцыі і мадэрнізацыі краіны.
    3,5
ЕС зацвердзіў выплату Украіне 3,5 млрд еўра Shutterstock

Рада ЕС прыйшла да высновы, што Кіеў выканаў неабходныя ўмовы, каб атрымаць трэцюю выплату з Фонду дапамогі Украіне. 

У прыватнасці, як вынікае з дакумента, гаворка ідзе аб рэформах па пашырэнні выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, павелічэнні аўтаноміі энергетычнага рэгулятара, спрашчэнні працэдур перасячэння мяжы ў адпаведнасці са стандартамі ЕС, прыняццю стратэгіі развіцця сельскай гаспадаркі; прадаўжэнні работы па складанню пераліку стратэгічных і крытычна важных сыравінных рэсурсаў краіны і г. д. 

У лютым 2024 года Рада ЕС адобрыла стварэнне Фонду дапамогі Украіне на суму 50 млрд еўра. Сродкі, разлічаныя на чатыры гады - з 2024 па 2027: 33 млрд еўра, складаюць пазыкі пад нізкія працэнты, а 17 млрд  — бязвыплатныя гранты.

Еўрапейскія грошы павінны забяспечваць як кароткатэрміновыя патрэбы ўкраінскай дзяржавы, так і вырашэнне сярэднетэрміновых задач па рэканструкцыі і мадэрнізацыі краіны.

IAR/эж