Новы прэзідэнт МАК Кірсці Кавентры (Kirsty Coventry) пачне перамовы аб магчымым вяртанні Расіі на Алімпійскія гульні, паведамляе Sky News.
Кірсці Кавентры заявіла, што яна супраць забароны краінам удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях з-за войнаў і пачне перамовы аб магчымым вяртанні Расіі на Гульні.
Расіяне маглі ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Парыжы ў 2024 годзе толькі ў нейтральным статусе, гэта санкцыя за поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну.
Кірсці Кавентры з Зімбабвэ была абраная Прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта абрана. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па плаванні стала першай жанчынай на пасадзе прэзідэнта МАК.
вх