У адваротным выпадку прэзідэнт Уладзімір Зяленскі не будзе прысутнічаць на саміце. Пра гэта агенцтву Reuters заявіў намеснік кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Ігар Жоўква, галоўны дыпламатычны саветнік Зяленскага.
Паводле яго слоў, Кіеў хацеў бы, каб саміт у Вільні даў адказ на заяўку аб членстве ў НАТА, якую Украіна падала 30 верасня мінулага года.
Кіеў разумее, што не зможа ўступіць у альянс, пакуль ідзе вайна, сказаў Жоўква. Украіна зараз хоча атрымаць адказ на сваю заяўку, якую падала 30 верасня 2022 года. Пад адказам кіраўніцтва краіны разумее запрашэнне да сяброўства ў НАТА.
«Прэзідэнт не паедзе на саміт, калі лідары праявяць недахоп мужнасці, у той час як Украіна з усёй сваёй мужнасцю, воляй, сілай і маральным духам змагаецца супраць расійскай агрэсіі», – адзначыў ён.
Канчатковае рашэнне Зяленскі мае намер прыняць напярэдадні саміту. Саюзнікі па блоку НАТА плануюць правесці сустрэчу ў Вільнюсе 11-12 ліпеня.
юл