Беларуская Служба

Пакет амерыканскай дапамогі Украіне можа быць меншы, чым прапанаваў Белы дом

02.12.2023 19:01
Белы дом прапанаваў 61 мільярд долараў, але некаторыя рэспубліканцы хочуць скараціць суму да 15-47 мільярдаў долараў.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пакет сродкаў на дапамогу Украіне, які будзе прыняты Кангрэсам ЗША, можа быць меншым за першапачаткова прапанаваны 61 мільярд долараў, заявіў PAP кангрэсмен-дэмакрат Біл Кітынг. У сваю чаргу, кангрэсмен-рэспубліканец Джо Уілсан пераконвае, што Украіна дапамогу атрымае.

«Цяпер мы гаворым аб мяжы і іміграцыі, але я не сумняваюся: мы гэта зробім», – сказаў Кітынг, маючы на ўвазе пакет сродкаў, які абмяркоўваецца ў Кангрэсе і звязаны з дапамогай Украіне, Ізраілю, краінам Ціхаакіянскага рэгіёну і ўзмацненнем аховы межаў у сувязі з наплывам нелегальных мігрантаў.

Як заявіў намеснік кіраўніка падкамісіі Палаты прадстаўнікоў па Еўропе, менавіта гэты апошні элемент з'яўляецца цяпер галоўнай тэмай дыскусіяў у Кангрэсе.

Нагадваем, Белы дом прапанаваў 61 мільярд долараў, але некаторыя рэспубліканцы хочуць скараціць згаданую суму да 15-47 мільярдаў долараў. Некаторыя дэпутаты ад самага правага крыла партыі катэгарычна выступаюць супраць любых выдаткаў на дапамогу Кіеву.

PAP/аз

Польскае радыё неафіцыйна: праблемы з дыяментамі ў 12-м пакеце санкцый супраць Расіі

02.12.2023 14:01
Краіны-члены Еўрасаюза абмяркоўваюць праект 12-га пакета санкцый супраць Расіі за вайну ва Украіне.

Экс-кіраўнік ЦРУ назваў прычыну няўдалага контрнаступу ЗСУ

02.12.2023 13:30
На думку амерыканскага генерала, Захад не аказаў Кіеву дастатковай ваеннай падтрымкі.