Беларуская Служба

Снег, вецер і мароз не спынілі вайны ва Украіне

03.12.2023 09:10
Статыстыка за апошнія 24 гадзіны паказвае, што ні адзін з бакоў не вырашыў спыніць атакі.
Вайна ва УкраінеEPA/Oleg Petrasyuk Dostawca: PAP/EPA.

Дрэннае надвор'е не спыніла ваенных дзеянняў ва Украіне, а толькі абмежавала ўдарныя магчымасці абедзвюх армій. Завеі і маразы не дазваляюць выкарыстоўваць беспілотнікі і авіяцыю як абаронцам, так і агрэсару. Аднак статыстыка за апошнія 24 гадзіны паказвае, што ні адзін з бакоў не вырашыў спыніць атакі.

За апошнія суткі расійская артылерыя абстраляла 16 гарадоў у Харкаўскай вобласці. Па гарадах Херсонскай вобласці агрэсар выпусціў амаль 400 снарадаў з гармат, танкаў, самалётаў і беспілотнікаў. Ракеты агрэсара ўпалі таксама на вёскі і гарады Днепрапятроўскай вобласці.

Расійская армія таксама спрабавала весці штурм на многіх пунктах па ўсёй працягласці фронту, але ўсе яны былі адбітыя ўкраінскімі абаронцамі.

Усю ноч украінцы абстрэльвалі з артылерыі тылы расійскай арміі, знішчылі склады паліва і боепрыпасаў.

яс