Сацыялістычны ўрад Пэдра Санчэса дасягнуў пагаднення з каталонскімі сепаратыстамі пасля інтэнсіўных перамоў. Гэта дазволіла выйсці з заканадаўчага тупіка і ўрад прыняў пакет законаў, скіраваных на вырашэнне сацыяльных праблем.
Савет міністраў на пасяджэнні ў аўторак зацвердзіў сацыяльны пакет, які раней быў адхілены парламентам, і, які змяшчае ў агулам 29 мер, уключаючы пераацэнку пенсій, субсідыі на грамадскі транспарт і дапамогу ў сувязі з трагічнымі паводкамі ў Валенсіі ў канцы кастрычніка.
Партыя «Разам за Каталонію» (Junts per Catalunya) былога кіраўніка рэгіянальнага ўрада Карлеса Пучдэмона, які знаходзіцца ў эміграцыі ў Бельгіі пасля незаконнага рэферэндуму аб незалежнасці ў 2017 годзе, выключыла з пагаднення падатковыя пытанні. Пра гэта збіраюцца дамаўляцца пазней.
Пагадненне паміж Санчэсам і Пучдэмонам таксама разблакавала працу над новым бюджэтам, што важна з пункту гледжання паступовага павелічэння выдаткаў на абарону. Іспанскі ўрад абавязаўся выдзеліць 2 працэнты ВУП на гэтыя мэты да 2029 г. У цяперашні час Іспанія траціць менш за ўсё ва ўсім NATO - у 2024 годзе было толькі 1,3 працэнта.
Урад Санчэса, трэці пад яго кіраўніцтвам, быў сфарміраваны ў лістападзе 2023 года дзякуючы галасам сепаратыстаў з Краіны Баскаў і Каталоніі. Аднак падтрымка партыі Пучдэмона была звязана з пагадненнем аб амністыі сепаратыстам, у тым ліку арганізатарам незаконнага рэферэндуму аб незалежнасці 2017 года, які меў на мэце аддзяленне Каталоніі ад Іспаніі.
PAP/юл