Упершыню ў Еўропе можна будзе паглядзець адзін з найстарэйшых і найкаштоўнейшых музейных экспанатаў свету. Нацыянальны музей у Празе пакажа Люсі - шкілет продка чалавека, якому больш за тры мільёны гадоў.
Шкілет быў названы ад песні гурта The Beatles: «Lucy in the Sky with Diamonds». Каманда палеантолагаў, якая падчас працы ў Эфіопіі ў 1974 годзе, слухала гэты хіт.
Люсі мела каля метра вышыні і хадзіла на дзвюх нагах. Адкрыццё захаванага ў значнай ступені шкілета аўстралапітэка спрыяла развіццю даследаванняў эвалюцыі чалавека.
Люсі хутка стала знакамітасцю, падарожнічаючы па ЗША ў шкляной вітрыне. Цяпер шкілет зноў пазычaць з Нацыянальнага музея Эфіопіі.
Шкілет Люсі, самы вядомы выкапень аўстралапітэка афарскага, у Нацыянальным музеі Эфіопіі/ By Diego Delso, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=145233433
«Гэта ўнікальная магчымасць убачыць такую рэдкую знаходку продка чалавека. Яе ўпершыню прывязуць у Еўропу», - заявіў прэм'ер-міністр Чэхіі Петр Фіяла.
Выстава ў Нацыянальным музеі ў Празе стартуе 25 жніўня і працягнецца толькі два месяцы. Люсі будзе суправаджаць Селам - астанкі старэйшага на сто тысяч гадоў прадстаўніка таго ж віду.
IAR/аз