Міністэрства юстыцыі заявіла, што гэта звязана гэта са зменай прыярытэтаў.
Прэзідэнт Джо Байдэн стварыў аператыўную групу, вядомую як Task Force KleptoCapture, у 2022 годзе. У каманду ўваходзіла група пракурораў і юрыстаў, задачай якіх было выяўленне, вызначэнне месцазнаходжання і замарожванне актываў расійскіх алігархаў па ўсім свеце. Гэта было прызначана ў якасці пакарання для звязаных з Крамлём алігархаў, якія падтрымалі ўварванне Уладзіміра Пуціна ва Украіну.
Кандыдат Дональда Трампа на пасаду генеральнага пракурора ЗША Пэм Бондзі выдала шэраг распараджэнняў адразу пасля ўступлення на пасаду. У адным з іх гаворыцца аб неадкладным роспуску аператыўнай групы KleptoCapture.
Пэм Бондзі накіравала ўсіх пракурораў, якія займаюцца арыштам актываў расійскіх алігархаў, на барацьбу з наркакартэлямі і міжнароднымі злачыннымі групоўкамі.
ПР/юл