Беларуская Служба

Міністр культуры Пётр Глінскі: Культура - важны сектар эканомікі

25.11.2020 15:03
У інтарэсах Польшчы аказваць дзяржаўную падтрымку эканоміцы, а культура з'яўляецца ейным важным элементам, пераконвае віцэ-прэм’ер.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:HolgersFotografie/CC0 Public Domain

„Фонд падтрымкі культуры - адна з праграм падтрымкі эканомікі і абароны працоўных месцаў, а культура - важны сектар эканомікі. Давайце не будзем блытаць гэтага з дзяржаўнымі мецэнацкімі праграмамі альбо з сацыяльнымі праграмамі, бо мы тут не ацэньваем каштоўнасці”, - кажа ў інтэрв’ю выданню Gazeta Polska віцэ-прэм’ер міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі.

Паводле яго, ва ўмовах глабальнай пандэміі і вялікага эканамічнага крызісу, у выніку якога людзі губляюць працу, абавязак дзяржавы -  спачатку змагацца з пандэміяй, а потым клапаціцца пра эканоміку. „Нам удалося абараніць эканоміку і працоўныя месцы, найлепш у Еўропе. Згаданая праграма(Фонд падтрымкі культуры- рэд.) – элемент гэтай абароны”, - падкрэслівае палітык.

Пётр Гліньскі кажа, што Фонд падтрымкі культуры падтрымлівае кампаніі, то бок таксама працоўныя месцы. „Многія людзі, якія працуюць падчас культурных мерапрыемстваў, не маюць поўнай стаўкі ці штату - гэта спецыфічная галіна”, - кажа міністр, падкрэсліваючы, што праграма дапамогі прызначана таксама для такіх асоб. Ён запэўнівае, што сродкі не ідуць на прыватны рахунак прадпрымальніка, а на функцыянаванне кампаніі.

„У інтарэсах Польшчы аказваць дзяржаўную падтрымку эканоміцы, а культура з'яўляецца важным элементам эканомікі. Дарэчы, адным з сектараў у свеце, які на дадзены момант вельмі хутка развіваецца. Трэба клапаціцца таксама пра людзей, якія занятыя ў гэтым сектары”, - кажа віцэ-прэм’ер міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі ў размове з выданнем Gazeta Polska.

аз