Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім тушаную квашаную капусту з беконам па-польску (РЭЦЭПТ)

16.02.2025 08:07
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць простую, хуткую і смачную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім тушаную квашаную капусту з беконам па-польску
Квашаная капустаDani Vincek/Shutterstock

квашаная капуста – 1 кг

вада – 400 мл

цыбуля – 3 шт.

морква – 1 шт.

бекон – 60 г

алей рапсавы – 40 мл

мука пшанічная – 25 г

духмяны перац – 4 гарошкі

лаўровы ліст – 2 шт.

кмен – 0,5-1 чайная лыжка

цукар – 1 чайная лыжка

чорны перац

Адцісніце з капусты сок, перакладзіце ў рондаль і заліце ​​вадой. Варыце на павольным агні.

Цыбулю ачысціце і нарэжце дробнымі кубікамі. Моркву трэба нацерці на тарцы. Да капусты дадайце моркву і змяшайце. Дадайце духмяны перац, лаўровы ліст, перац і цукар у рондаль, перамяшайце. Накрыйце крышкай і тушыце.

Калі капуста будзе закіпаць, скіньце агонь да мінімуму і варыце да мяккасці. Калі вада цалкам выпарыцца, дадайце вады – вадкасць павінна быць у рондалі ўвесь час падчас варкі.

На патэльні разагрэйце алей і дадайце цыбулю. Смажце да празрыстасці, перыядычна памешваючы. Дадайце кмен. Бекон нарэжце невялікімі кубікамі і падсмажце на патэльні да залатога колеру.

Дадайце муку да цыбулі і бекону, інтэнсіўна мяшаючы. Затым дадайце цыбулю з беконам у рондаль з капустай, перамяшайце. Тушыце каля 5 хвілін. Падавайце як асобную страву альбо ў якасці гарніра.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец