Gazeta Wyborcza паведамляе пра метэарыт, які распаўся над Польшчай на шмат вельмі каштоўных фрагментаў. Гэта здарылася 18 лютага ва ўсходняй частцы краіны. Некаторыя жыхары чулі гукі выбуху. Палёт метэарыту зафіксавалі камеры баліднай сістэмы Skytinel, якая стартавала ў Польшчы некалькі месяцаў таму.
Сістэма паведаміла, што аб’ект прыляцеў з планетоіднай паласы паміж Марсам і Юпітэрам. Ён рухаўся са звышгукавой хуткасцю, выклікаючы з’яву так званага гукавога грому, яго чулі жыхары навакольных вёсак, а нават у Белай Падляскай, якая знаходзіцца ў 30 кіламетрах далей.
Пад канец палёту на вышыні 20 кіламетраў скала распалася на шмат дробных кавалкаў дыяметрам па некалькі сантыметраў, якія маглі ўпасці на Зямлю ў выглядзе метэарытаў. Праз чатыры дні быў знойдзены першы фрагмент, пазней – чарговыя. Самы вялікі важыць звыш паловы кілаграма (517 г). Спецыялісты каментуюць, што гэта гістарычны момант польскай метэарытыкі.
Старшыня Польскай метэаралагічнай асацыяцыі заклікае шукаць фрагменты. Самы вялікі кавалак касмічнай скалы будзе даследаваны ў Нацыянальным цэнтры ядзерных даследаванняў. Навукоўцы правераць, колькі часу метэарыт правёў у касмічнай прасторы, а таксама, якія былі яго памеры перад выбухам. Гэта дазволіць лепш зразумець эвалюцыю Сонечнай сістэмы.
нг