Беларуская Служба

Школу з беларускай мовай ліквідавалі ўлады, а бацькі і настаўнікі ўзнавілі яе дзейнасць

10.02.2025 17:18
Беларускую мову ў школе вывучае васямнаццаць вучняў.
Аўдыё
  • Школу закрылі, але настаўнікі і бацькі яе выратавалі.
.
Ілюстрацыя.фота: Pixabay.com/Mediamodifier

Пачатковая школа ў вёсцы Арэшкава каля Гайнаўкі на Падляшшы была закрытая ў 2011 годзе. Тагачасную дзяржаўную ўстанову ліквідавалі ўлады мясцовага самакіравання (сельскай гміны Гайнаўка). Намаганнямі бацькоў і настаўнікаў, а таксама Аб'яднанняў „Kaja”, а пазней „Edukator”, школу ўдалося выратаваць, яна працуе па сённяшні дзень.

Дырэктарка школы Эва Герасімюк:

- У школе вучыцца 35 дзяцей, ёсць усе класы – ад 1 да 8. Аўтобус адвозіць і завозіць дзяцей. Гэта не публічная школа, якой апякуецца асацыяцыя „Edukator” з Ломжы.

Былая настаўніца беларускай мовы Ірэна Герасімюк адзначае:

- Я тут працавала 34 гады. Была адзіным настаўнікам, які застаўся ў гэтай школе. Такую прапанову далі мне бацькі, каб вучыла беларускай мове. Вучыліся ўсе дзеткі. Бацькі разумелі, каб была тая беларуская мова. Я працавала з дзеткамі не толькі на ўроках, але яшчэ і рыхтавала да конкурсаў.

Настаўніца беларускай мовы Сыльвія Стаковец:

- Цяпер (беларускай мове) тут у школе ў Арэшкаве вучыцца васямнаццаць вучняў. Маю добры кантакт з вучнямі. Яны хочуць вучыцца. З малодшымі з класаў 1-3 вывучаем мову таксама праз забаву. У інтэрнэце ёсць старонкі і квізы (віктарыны - рэд.) з беларускай мовай (...). Маем матэрыялы, якія цікавяць дзяцей.

Зміцер Косцін


Паслухай
04:34 szkoła Orzeszkowo.mp3 Школу закрылі, але настаўнікі і бацькі яе выратавалі.