Беларуская Служба

Ігнацы Ян Падарэўскі: Кароль піяністаў у свеце палітыкі

20.11.2019 17:00
У Варшаве і ЗША згадваюць постаць вядомага музыканта і першага прэм'ер-міністра адроджанай у 1918 годзе Польшчы.
Аўдыё
  • Ігнацы Ян Падарэўскі: Кароль піяністаў у свеце палітыкі
Выстаўка "Кароль піяністаў у свеце палітыкі"PAP/Tomasz Gzell

Польшча працягвае ладзіць мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя вяртання незалежнасці краіны. Якраз цяпер нагодай з’яўляюцца ўгодкі з дня нараджэння першага прэм’ер-міністра Польшчы Ігнацыя Яна Падарэўскага.

Ігнацы Ян Падарэўскі перад тым, як стаў вядомым палітыкам, быў ужо славутым у свеце піяністам і кампазітарам. І несумненна слава дапамагала яму праводзіць на міжнароднай сцэне актыўныя дзеянні на карысць вяртання Польшчы на карту свету.

Падарэўскі нарадзіўся 18 лістапада 1860 году на Падольлі (сённяшняя Украіна). Менавіта да дня яго народзін адчынілася ў Варшаве ў грамадскай бібліятэцы па вуліцы Кошыкова выстаўка «Кароль піяністаў у свеце палітыкі».

Арганізатар экспазіцыі – Дзяржаўны архіў. На выстаўцы паказаныя арыгінальныя матэрыялы з уласнай бібліятэкі Падарэўскага, унікальныя і невядомыя фатаграфіі, гуказапісы, дакументы і фільмы з розных этапаў жыцця піяніста, дзяржаўнага дзеяча і прадстаўніка незалежнай Польшчы, – сказала Івона Корга, старшыня Інстытуту Юзэфа Пілсудскага ў Амерыцы, які падарыў арганізатарам некаторыя экспанаты.

- На выстаўцы паказаныя розныя этапы жыцця Ігнацыя Яна Падарэўскага: як маладога чалавека, які вывучае музыку, затым як маладога артыста-патрыёта на сусветных салонах, які імкнецца вырваць радзіму з кіпцюроў захопнікаў. Чарговы этап – Падарэўскі як чалавек, які заваёўвае свет: яго палюбіла Амерыка, а ён палюбіў яе таксама. На кожным этапе Падарэўскі марыў і імкнуўся да незалежнасці Польшчы.

Анна Крохмаль з Дзяржаўнага архіва адзначыла, што выстаўка шматгранная. Яе падзялілі на сем частак, з якіх кожная паказвае біяграфічныя матэрыялы пра артыста, дакументы пра яго грамадска-палітычную дзейнасць, пра музычную кар’еру і прыватнае жыццё.

 - На экспазіцыі больш карцін чым слова. На ёй прадстаўленыя ўнікальныя фатаграфіі інстытутаў культуры і польскага Дзяржаўнага архіва, а таксама дакументы інстытутаў у ЗША, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і Францыі. Мы паказваем унікальныя карты, якія захоўваюцца Польскай бібліятэкай у Парыжы. На экспазіцыі выдзеленая таксама частка, прысвечаная жонцы Падарэўскага Гэлене.

Адзначым, што Гэлена Падарэўска таксама была грамадскай актывісткай.

Нагадаем, што Ігнацы Ян Падарэўскі наўпрост прычыніўся да вяртання Польшчай незалежнасці 11 лістапада rekmnehfкультура1918 года. Вядомы піяніст дайшоў да прэзідэнта ЗША Томаса Вудра Вілсана, і пад уплывам паляка амерыканскі лідар паставіў ультыматум падпісантам Версальскага дагавора пасля Першай сусветнай вайны. Ультыматум датычыўся адраджэння польскай дзяржавы. У 1919 годзе, будучы на пасадзе прэмʼер-міністра і міністра замежных спраў, Ігнацы Ян Падарэўскі падпісаў Версальскі дагавор ад імя Польшчы.

Выстаўка «Кароль піяністаў у свеце палітыкі» будзе працаваць у варшасўкай бібліятэцы да 22 студзеня.

*

У ЗША ў рамках польскай міжнароднай культурнай праграмы «Незалежная» сёння пачынаюцца пастаноўкі музыкальнага спектакля пра ПадарэўскаМюзікл «Тройчы пра Падарэўскага» рэжысёра Дэйвіда Брайдэла пакажуць сёння у Цэнтры Кенэдзі ў Вашынгтоне.

 Аўтар лібрэта Олівер ДжайʼСен Маер прадстаўляе польскага піяніста ў трох постацях: як маладога віртуоза, спелага дзяржаўнага дзеяча і … жанчыны, якая вядзе ўнутраны дыялог з кампазітарам. Музыку напісала вядомая ў ЗША Джэні Брэндон.

 Як кажа Яанна Кляс з дзяржаўнага польскага Інстытута імя Адама Міцкевіча, Ігнацы Ян Падэрэўскі – гэта добравядомая фігура ў ЗША.

 - Ігнацы Ян Падарэўскі з’яўляецца іконай незалежнасці Польшчы, а для амерыканцаў ён – прыклад чалавека, які са сціплай асобы, дзякуючы сваёй напружанай працы, стаў самым вядомым і самым багатым у тыя часы артыстам.

Адзначым, што спектакль «Тройчы пра Падарэўскага» паўстаў у рамках конкурсу, арганізаванага ў ЗША Інстытутам імя Адама Міцкевіча. Удзельнікі павінны былі стварыць гісторыю, натхнёную жыццём і творчасцю Ігнацыя Яна Падарэўскага. У конкурсе прынялі ўдзел 250 амерыканскіх творцаў. Журы конкурсу выбрала сем праектаў, якія павінны данесці гісторыю Польшчы да амерыканцаў.

 У пятніцу, 22 лістапада, адбудзецца яшчэ адна прэмʼера праекта: у Нью-Ёрку пройдзе канцэртнае выкананне мюзікла «Віртуоз».

У 1922 годзе Падарэўскі паехаў у ЗША, дзе працягнуў сваю гастрольную дзейнасць, але не адмовіўся ад палітыкі. Дзякуючы падтрымцы піяніста ў ЗША зʼявілася польска-амерыканская авіяцыйная эскадрылля імя Тадэвуш Касцюшкі. Пасля выбуху Другой сусветнай вайны Падарэўскі стаў членам польскага ўраду ў эміграцыі.

У верасні 1940 года, нягледзячы на дрэнны стан здароўя, Падарэўскі зноў паехаў у ЗША, каб папрацаваць на карысць Польшчы. Гітлераўцы ўнеслі Ігнацы Яна Падарэўскага ў спіс ворагаў Трэцяга Рэйха, у гэтак званую «Чорную кнігу».

Памёр Падарэўскі 29 чэрвеня 1941 года ў Нью-Ёрку. Ён быў пахаваны на нацыянальных могілках Арлінгтана. Праз больш чым 50 гадоў, у 1992 годзе, прах Падарэўскага быў прывезены ў Польшчу і спачывае ў крыпце сабора Святога Яна ў Варшаве.

 яс