Беларуская Служба

Расійскія пісьменнікі адказалі на заклік Святланы Алексіевіч

10.09.2020 11:31
Беларуская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры заклікала расійскіх калегаў не маўчаць па справе Беларусі.
Святлана Алексіевіч PAP/EPA/STRINGER

Расійскія пісьменнікі адказалі на заклік беларускай лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Святлана Алексіевіч - адзіны актывіст Каардынацыйнага савета, які яшчэ знаходзіцца на волі. Астатнія члены гэтага органа альбо былі затрыманыя беларускімі службамі, альбо прымушаны з’ехаць з краіны.

Словы салідарнасці беларускаму народу накіравала расійская пісьменніца Людміла Уліцкая.

„Мы ўсе - я кажу пра сябе, сваіх сяброў і аднадумцаў - у напружанні сочым за інфармацыяй, якая паступае з Беларусі”, - напісала яна. Уліцкая пажадала беларусам і сваім суайчыннікам, каб яны маглі жыць „у краінах, свабодных ад тупых і агідных уладаў”.

Падобны ліст апублікаваў расійскі пісьменнік Дзяніс Драгунскі. „Я выказваю самую цёплую падтрымку барацьбе беларускага народа за свабоду, закон і справядлівасць, а галоўнае за гонар”, - падкрэсліў расійскі інтэлектуал.

Нагадваем, раней Святлана Алексіевіч звярнулася да расійскіх калегаў з просьбай не назіраць пасіўна за тым, што адбываецца ў Беларусі. „Чаму вы маўчыце, калі бачыце, як яны топчуць ганарлівую маленькую нацыю?” – напісала беларуская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі і дадала: „Мы ўсё ж яшчэ вашыя браты!”

аз