Беларуская Служба

Амерыканскія кангрэсмены заклікалі не прызнаваць «фіктыўных прэзідэнцкіх выбараў» у Беларусі

19.12.2024 12:46
«Адхіліць фіктыўныя выбары Аляксандра Лукашэнкі і адмовіць яму ў легітымнасці, якой ён дамагаецца», – заклікалі ў супольнай заяве старшыня камітэту ў міжнародных справах Сенату Кангрэсу ЗША Бэн Кардын і кіраўнікі камітэтаў замежных і еўрапейскіх справаў парламентаў Італіі, Іспаніі, Літвы, Польшчы, Украіны і Эстоніі.
Амерыканскі КангрэсShutterstock/Andrea Izzotti

Кангрэс ЗША ў заяве, зробленай разам з яшчэ шасцю краінамі, заклікае адмовіць Лукашэнку ў легітымнасці. У тэксце заявы сцвярджаецца, што сапраўдная лідарка для беларусаў – Святлана Ціханоўская,  – belsat.eu.

«Адхіліць фіктыўныя выбары Аляксандра Лукашэнкі і адмовіць яму ў легітымнасці, якой ён дамагаецца», – заклікалі ў супольнай заяве старшыня камітэту ў міжнародных справах Сенату Кангрэсу ЗША Бэн Кардын і кіраўнікі камітэтаў замежных і еўрапейскіх справаў парламентаў Італіі, Іспаніі, Літвы, Польшчы, Украіны і Эстоніі.

Тэкст дакументу размешчаны на сайце камітэту міжнародных спраў Сенату Кангрэсу ЗША.

Заява прысвечаная найперш асуджэнню расійскай агрэсіі ва Украіне і спрыянню гэтай агрэсіі з боку Ірану, Паўночнай Карэі і Кітаю.

У дакуменце адзначаецца, што «барацьба Украіны – гэта таксама барацьба дэмакратычных сілаў Беларусі і народу Грузіі, і гэтыя мужныя краіны-партнёры выразна заявілі пра сваё імкненне да дэмакратыі і павагі да правоў чалавека».

Нагадаем, выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года і будуць праходзіць пад поўным кантролем уладаў.

эж