Беларуская Служба

Найбуйнейшы ваенна-марскі флот свету заказвае новы фрэгат. Павялічваецца напружанасць у адносінах з ЗША

23.01.2025 11:38
Кітай, які мае прыкладна 234 баявых караблі, у тым ліку 50 фрэгатаў, спрабуе павялічыць сваю прысутнасць у сусветным акіяне, асабліва ў Паўднёва-Кітайскім моры.
   -    054B Luohe
Новы фрэгат ВМС Народна-вызваленчай арміі КНР тыпу 054B LuoheXINHUA

ВМС Кітая, вядомыя як ВМС Народна-вызваленчай арміі, увялі ў строй новы фрэгат тыпу 054B Luohe. Цырымонія адбылася ў Ціндао, дзе дыслакуецца Паўночны флот Кітая. Як паведамляе  польскі партал money.pl, новае баявая адзінка павінна ўзмацніць баяздольнасць кітайскага флоту, які ўжо з'яўляецца самым буйным у свеце па колькасці караблёў.

Фрэгат Luohe, водазмяшчэннем каля 5 тыс. тон, абсталяваны тэхналогіяй стэлс, сістэмамі баявога кіравання і комплексным узбраеннем, якое ўключае, сярод іншага: кулямёты для блізкага бою і зенітныя і супрацькарабельныя ракеты. У ВМС Кітая падкрэсліваюць, што новы фрэгат значна павысіць баяздольнасць усяго флоту.

Кітай, які мае прыкладна 234 баявых караблі, у тым ліку 50 фрэгатаў, спрабуе павялічыць сваю прысутнасць у сусветным акіяне, асабліва ў Паўднёва-Кітайскім моры. У дадатак да фрэгатаў кітайскі флот мае 50 эсмінцаў, два дзеючых авіяносцы і яшчэ адзін, які праходзіць хадавыя выпрабаванні, а таксама магутную берагавую ахову.

Павелічэнне актыўнасці кітайскага флоту ўспрымаецца як выклік для ЗША, якія маюць на ўзбраенні толькі 219 караблёў.

эж