Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн дазволіў Украіне наносіць удары па Расіі амерыканскімі ракетамі ATACMS

18.11.2024 08:07
Ракетныя комплексы ATACMS маюць максімальны радыус дзеяння 300 кіламетраў. 
  ATACMS.
Пуск ракеты ATACMS.Фота: US Army

Пра гэта паведамляюць амерыканскія СМІ са спасылкай на прадстаўнікоў цяперашняй адміністрацыі. Чакаецца, што Украіна нанясе першыя атакі ў бліжэйшыя дні. Рашэнне было прынята ў адказ на рашэнне Расіі ўвесці ў вайну паўночнакарэйскія войскі.

Інфармацыю аб згодзе прэзідэнта Джо Байдэна на выкарыстанне Украінай ракетных комплексаў далёкага дзеяння ATACMS спачатку апублікавала выданне New York Times, а затым і іншыя амерыканскія СМІ. Прэзідэнт ЗША прыняў такое рашэнне пасля найбуйнейшага за апошнія месяцы расійскага паветранага нападу на ўкраінскую інфраструктуру і ў адказ на адпраўку Паўночнай Карэяй трох тысяч вайскоўцаў для падтрымкі расійскага наступу ў раёне Курска. Афіцыйна Белы дом на гэты конт маўчыць. Высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі Джо Байдэна не захацеў адказаць Польскаму радыё на пытанне, ці згода на выкарыстанне Украінай амерыканскіх сістэм ATACMS датычыць толькі Курскай вобласці.

Ракетныя комплексы ATACMS маюць максімальны радыус дзеяння 300 кіламетраў. Рашэнне Джо Байдэна азначае значны зрух у палітыцы ЗША. Пра гэта было абвешчана за два месяцы да таго, як абраны прэзідэнт Дональд Трамп уступіў на пасаду. Ён ужо абвясціў аб абмежаванні далейшай падтрымкі Украіны.

IAR/нг