Беларуская Служба

«Мы знясіленыя». УСУ адчуваюць востры недахоп салдат і артылерыі - NYT

20.11.2024 16:55
Людзям трэба мабілізавацца і служыць, іншага шляху няма, заявіў адзін з байцоў.
Ілюстрацыйны здымакфота: IVAN ALVARADO / Reuters / Forum

Украінскім войскам не хапае пяхотнікаў і артылерыі, каб стрымліваць расійскае войска, якое гатовае несці ашаламляльныя страты, піша амерыканская газета «The New York Times».

Па словах апытаных салдат і камандзіраў, пасля гадоў цяжкіх баёў ім складана з-за недахопу баявой пяхоты і вопытных камандзіраў узводаў і рот, каб весці навабранцаў у бой.

Менавіта гэта прывяло да знясілення ўкраінскіх абарончых ліній, што дазволіла Расіі дабіцца самых вялікіх поспехаў ад пачатку шырокамаштабнай вайны, гаворыцца ў артыкуле.

Салдаты заявілі, што яны публічна гавораць аб праблемах у надзеі данесці наспелую праблему да ваеннага і грамадзянскага кіраўніцтва, а таксама да грамадскасці.

«Мы знясіленыя. Людзям трэба мабілізавацца і служыць. Іншага шляху няма»,- адзначыў капітан Вячаслаў.

Акрамя дэфіцыту асабовага складу, Украіна адчувае недахоп зброі сярэдняй і вялікай далёкасці, неабходнай для правядзення паслядоўнай і эфектыўнай кампаніі, накіраванай на расійскія лагістычныя цэнтры, камандныя і кантрольныя пункты і іншыя ключавыя мэты.

«Калі б у нас было больш боепрыпасаў, гэта магло б кампенсаваць недахоп людзей», – адзначыў 33-гадовы аператар беспілотнікаў, сяржант-маёр Зміцер.

Па словах камандзіраў, 80% страт ворага забяспечваюць беспілотнікі.

Як гавораць салдаты, адны беспілотнікі ўсё роўна не здольныя стабілізаваць абарончыя лініі і спыніць расійскі наступ, хоць украінскія байцы з дапамогай дронаў нягледзячы на ​​ўсе цяжкасці, працягваюць кожны дзень прымушаць расіян плаціць высокую цану за кожны наступ, напісаў NYT.

unian.net/яс