Беларуская Служба

Забойства высокапастаўленага расійскага генерала было «спецаперацыяй» Службы бяспекі Украіны

17.12.2024 13:36
Следчы камітэт Расіі паведамляе, што ў выніку выбуху, які прагрымеў насупраць жылога дома, загінулі генерал і яго памочнік. 
.
.PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

У выніку выбуху бомбы ў Маскве загінуў камандуючы войскамі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Расіі генерал Кірылаў. Выбухоўка была схавана ў электрасамакаце.

Следчы камітэт Расіі паведамляе, што ў выніку выбуху, які прагрымеў насупраць жылога дома, загінулі генерал і яго памочнік. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Расіі — гэта спецыяльныя падраздзяленні, прыстасаваныя для дзеянняў ва ўмовах падвышанай забруджанасці. Самога генерала Кірылава ўлады ў Кіеве абвінавацілі ва ўжыванні хімічнай зброі на ўкраінскім фронце.

ав


Самакат, да якога была прымацаваная выбухоўка Самакат, да якога была прымацаваная выбухоўка