Паведамленне пра гэта апублікаваў Генштаб Узброеных сіл Украіны.
У выніку атакі была пашкоджана станцыя, якая абслугоўвае нафтаправод Ціхарэцк — Наварасійск-2. Гэтыя элементы інфраструктуры выкарыстоўваліся для забеспячэння патрэб расійскай акупацыйнай арміі. Вынікі ўдару яшчэ ўдакладняюцца.
Паводле звестак штаба, на дзеянні ўкраінскай арміі адказалі расійская сістэма СПА і верталёты Ка-52.
Мінабароны Расіі пакуль не пракаментавала напад на нафтаперапампоўваючую станцыю.
вх