Беларуская Служба

Радаслаў Сікорскі з трыбуны ААН перасцярог ад міру ва Украіне «усялякай цаной»

25.02.2025 10:26
Рада бяспекі ААН прыняла праект рэзалюцыі ЗША аб вайне ва Украіне, у якой Расія не называецца агрэсарам. 
 , 24  2025 .
Генасамблея ААН, 24 лютага 2025 г. PAP/EPA/SARAH YENESEL

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў ААН перасцярог ад міру ва Украіне «усялкай цаной», дадаўшы, што тры гады таму ААН больш адназначна ставілася да дзеянняў Расіі пасля яе ўварвання ва Украіну:

— Некаторыя краіны лічаць, што спыненне вайны любой цаной і аднаўленне статус-кво ў адносінах з Расіяй было б выгадным. Як прадстаўнік суседняй з Украінай і Расіяй краіны я вас запэўніваю, што гэта няпраўда. Нармалізацыя стасункаў з Расіяй азначае даверыць бяспеку і эканамічную стабільнасць аўтакрату і ваеннаму злачынцу ў значна менш спрыяльным глабальным асяроддзі, чым дзесяць гадоў таму.

Радаслаў Сікорскі таксама запэўніў, што Украіна — гэта не «праект», як назваў яе амбасадар Расіі ў ААН, які выступаў перад ім.  Польскі дыпламат адзначыў, што Польшча падтрымлівае мір, але стабільны мір і мір, які паважае правы ахвяраў агрэсіі.

Рада бяспекі ААН прыняла праект рэзалюцыі ЗША аб вайне ва Украіне, у якой Расія не называецца агрэсарам. Дакумент заклікае да канчатковага спынення вайны, але не асуджае агрэсію. Расія назвала прыняццё гэтага дакументу «добрым крокам».

IAR/эж