У выніку выбуху бомбы ў Маскве загінуў камандуючы войскамі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Расіі генерал Кірылаў. Выбухоўка была схавана ў электрасамакаце.
Следчы камітэт Расіі паведамляе, што ў выніку выбуху, які прагрымеў насупраць жылога дома, загінулі генерал і яго памочнік. Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Расіі — гэта спецыяльныя падраздзяленні, прыстасаваныя для дзеянняў ва ўмовах падвышанай забруджанасці. Самога генерала Кірылава ўлады ў Кіеве абвінавацілі ва ўжыванні хімічнай зброі на ўкраінскім фронце.
ав
Самакат, да якога была прымацаваная выбухоўка