Беларуская Служба

Больш за 200 афрыканскіх жанчын-нявольніц працуюць на фабрыцы беспілотнікаў у Татарстане

31.01.2025 09:34
Больш за 200 афрыканскіх жанчын, большасць з якіх ва ўзросце ад 18 да 22 гадоў, працуюць на фабрыцы беспілотнікаў каля горада Елабуга ў Татарстане, Расія.
 ,
Іранський дрон, збитий на ХарківщиніMil.gov.ua, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=123057538

Яны паходзяць з Кеніі, Нігерыі, Руанды, Сьера-Леонэ, Паўднёвага Судана і Уганды. Жанчыны знаходзяцца пад строгім наглядам і не могуць пакінуць ні завод, ні Расію.

У Афрыцы працягваецца набор на працу ў асаблівай эканамічнай зоне «Алабуга», размешчанай пад Елабугай. У апошнія дні ў газетах і на сайтах многіх афрыканскіх краін, у тым ліку ў Эфіопіі, Гане, Ліберыі, Сьера-Леонэ і Угандзе можна прачытаць, што «праграма пашыраецца і накіравана на пераезд маладых жанчын з Афрыкі, Індыі і Лацінскай Амерыкі для працы і развіцця кар'еры». «За апошнія гады сотні маладых жанчын вырашылі змяніць сваё жыццё дзякуючы гэтай ініцыятыве», — кажуць вярбоўшчыкі.

Вікторыя Кіляні з Нігерыі заахвочвае сваіх землякоў працаваць у Расіі, у інтэрвію яна падкрэслівае, што працадаўцы аплацілі ўсе выдаткі на яе пераезд з Афрыкі ў Расію. Цяпер у яго «праца мары» ў Расіі. «Мне давалі шмат варыянтаў на выбар, і я вырашыў пайсці ў кейтэрынг. Цяпер працую ў кавярні барыста. Але спадзяюся, што дарасту да адміністратара ці галоўнага кухара. Спачатку зараблялаў 42 тысячы рублёў (каля 500 долараў). Цяпер я атрымліваю 120-125 тысяч рублёў (каля 1,3 тысячы долараў), што дастаткова для годнага жыцця», — распавядае нігерыйка.

Рэкрутынгавая праграма «Алабуга Старт» размяшчае падобную інфармацыю ў сацсетках як мінімум з 2023 года. Схема ідэнтычная той, што была ў размове з Вікторыяй — дзяўчат завабліваюць абяцаннем бясплатнага авіябілета ў Расію, вучобы і працы ў сферы гатэльнага бізнесу, грамадскага харчавання з заробкам больш за 500 долараў у месяц. Аднак замест гасцініцы ці рэстарана яны едуць на завод «Алабуга» ў Татарстане, дзе збіраюць тысячы беспілотнікаў, якія кожны дзень запускаюць ва Украіну.

«Алабуга» — найбуйнейшы сакрэтны ў Расіі завод па вытворчасці іранскіх беспілотнікаў «Шахед-136», які Крэмль перайменаваў у «Герань-2». Каб задаволіць патрэбы завода, Расія на працягу двух гадоў вядзе інтэнсіўны набор кадраў у Афрыцы, Азіі і Лацінскай Амерыцы.

Афрыканскія жанчыны, завербаваныя на працу па зборцы карпусоў беспілотнікаў, у інтэрв'ю амерыканскаму агенцтву AP назвалі працу «пасткай» і паскардзіліся на кантакт з агрэсіўнымі хімікатамі. Яны прызналіся, што, насуперак запэўненням Вікторыі, выдаткі на пражыванне, пералёт, медыцынскае абслугоўванне і заняткі рускай мовай вылічваюцца з іх заробку. Яны таксама сказалі, што ім забаронена пакідаць месца працы.

У аналізе 2024 года амерыканскі Інстытут Роберта Лансінга (RLI) абвінаваціў Расію ў эксплуатацыі «не толькі прыродных рэсурсаў Афрыкі, але і яе людзей — ахвяр эканамічных крызісаў — шляхам махлярства і абмежавання іх свабоды».

«Эксплуатацыя афрыканскіх жанчын такім чынам адпавядае ранейшым высновам аб каланіяльнай палітыцы Расіі ў Афрыцы. Дзеянні Расіі папаўняюць дэфіцыт працоўнай сілы, выкліканы мабілізацыяй мужчын для вайны ва Украіне — вайны, таксама адзначанай каланіяльнымі матывамі», — адзначалі аўтары дакумента RLI.

Па словах Дэвіда Олбрайта, заснавальніка няўрадавага Амерыканскага інстытута навукі і міжнароднай бяспекі (ISIS), які раскрыў становішча афрыканскіх жанчын у справаздачы 2024 года, уладам шэрагу краін, адкуль паходзяць афрыканскія жанчыны, якія працуюць у Алабузе, невядома пра іх цяжкую сітуацыю. «Падчас некаторых першапачатковых расследаванняў па гэтай справе вярбоўшчыкі ў Афрыцы не ведалі, куды накіроўваюцца гэтыя жанчыны», — сказаў Олбрайт «Голасу Амерыкі».

Аднак, як паведамляе амерыканская радыёстанцыя, некаторыя з гэтых краін, падобна, маюць цесныя сувязі з расійскай праграмай вярбоўкі. Міністэрства адукацыі Нігерыі апублікавала ў інтэрнэце дакумент, які абвяшчае аб адкрытым наборы на праграму Alabuga Start у 2023 г. Аналагічная заява была зроблена Міністэрствам адукацыі і спорту Уганды і ўрадамі Малі і Буркіна-Фасо, расіяне нядаўна наведалі Мадагаскар, Сьера Леонэ і Замбію, дзе падпісалі пагадненні аб найме з мясцовымі арганізацыямі, якія кантралююцца ўрадам.

З Манровіі Тадэвуш Бжазоўскі/PAP/вх