Беларуская Служба

Украіна атакавала нафтаперапампоўваючую станцыю ў Расіі, якую выкарыстоўвалі для патрэб арміі

23.02.2025 08:30
Служба бяспекі Украіны і Сілы абароны аткавалі «Новавялічкаўскую» нафтаперапампоўваючую станцыю  у Краснадарскім краі Расіі 20 лютага.
 :
Ілюстрацыйнае фота: Фота з адкрытых крыніц

Паведамленне пра гэта апублікаваў Генштаб Узброеных сіл Украіны.

У выніку атакі была пашкоджана станцыя, якая абслугоўвае нафтаправод Ціхарэцк — Наварасійск-2. Гэтыя элементы інфраструктуры выкарыстоўваліся для забеспячэння патрэб расійскай акупацыйнай арміі. Вынікі ўдару яшчэ ўдакладняюцца.

Паводле звестак штаба, на дзеянні ўкраінскай арміі адказалі расійская сістэма СПА і верталёты Ка-52.

Мінабароны Расіі пакуль не пракаментавала напад на нафтаперапампоўваючую станцыю.

вх