Беларуская Служба

Апартаменты Наўроцкага — кандыдата ў прэзідэнты ад PiS падазраюць у службовых злоўжываннях

20.01.2025 10:42
Паўгода Караль Наўроцкі жыў у кватэры Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску і не заплаціў за гэта ні капейкі.
Karol Nawrocki
Karol NawrockiIPN

Караль Наўроцкі падчас сваёй працы на пасадзе дырэктара Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску больш за паўгода карыстаўся кватэрай «Люкс» у гатэльным комплексе музея, хаця недалёкае мае ўласнае жыллё. І ён не плаціў за пражыванне ў службовай кватэры, піша Gazeta Wyborcza.

У адказ на запыт выдання  цяперашняе кіраўніцтва Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску напісала: «Дырэктар Караль Наўроцкі карыстаўся кватэрай DELUX (116 м2) і тройчы двухмесным нумарам. У дакументацыі, якую мае музей, не пазначаныя мэта і характар ​​знаходжання ў гатэлі Караля Наўроцкага.

Паведамляецца, што ў электронным лісце прыведзены падрабязны спіс рэзервацый жылля сённяшнім кандыдатам у прэзідэнты, падтрыманым PiS. «З іх вынікае, што першапачаткова Наўроцкі быў задаволены двухмесным нумарам. У 2018 годзе ён двойчы забраніраваў яго на выходныя і адзін раз на ноч з панядзелка на аўторак. З 9 кастрычніка 2018 года дырэктар — за адным выключэннем, вяртаецца ў згаданую кватэру — двухузроўневую, цалкам абсталяваную, плошчаю 116 к. Да 3 кастрычніка 2020 года ён браніраваў гэтую кватэру пятнаццаць разоў, у тым ліку два разы на выходныя. А з 4 кастрычніка 2020 да 1 красавіка 2021 года кватэра была забраніраваная ўвесь час з перапынкам толькі на Раство».

Выданне паведамляе, што «агулам у 2018-20 гадах Наўроцкі забраніраваў 19 разоў пражыванне, а ў 2020-21 гадах — ажно 182». «Усяго 201 дзень, у тым ліку 197 у кватэры», — гаворыцца ў матэрыяле.

Як піша Gazeta Wyborcza, Наўроцкі, калі быў дырэктарам, не заплаціў «ані капейкі» за пражыванне ў апартаментах. «З максімальнай зніжкай (80%) цаны для работніка  кошт усіх браніраванняў быў бы каля 25 600 злотых, а са зніжкай 40% — 51 200 злотых. Па камерцыйным кошце — больш за 120 000 злотых», — падлічылі журналісты Gazeta Wyborcza.

У матэрыяле таксама адзначаецца, што прыватны  дом Наўроцкага знаходзіцца прыкладна ў 5 км ад музея.

вх