Беларуская Служба

Наўроцкі : Калі я стану прэзідэнтам, то ў аднабаковым парадку скасую міграцыйны пакт

08.02.2025 15:15
Калі я стану прэзідэнтам, я ў аднабаковым парадку скасую міграцыйны пакт, таму што для мяне найбольш важная бяспека палякаў, так заявіў кандыдат у прэзідэнты Караль Наўроцкі.
       , 8  2025 .
Караль Наўроцкі падчас сустрэчы з выбарцамі ў Сувалках, 8 лютага 2025 года.PAP/Artur Reszko

Караль Наўроцкі, кандыдат у прэзідэнты, якога падтрымлівае ПіС, правёў сустрэчы   з жыхарамі ў Сейнах (Падляшша). 

Наўроцкі згадаў, што ў Сейнах і Пуньску гадамі побач жывуць людзі дзвюх нацый: палякі і літоўцы, якія ўтвараюць супольнасць. Ён распавёў прысутным пра пагрозы, якія нясе міграцыйны пакт.

«Мы павінны выразна заявіць і я выразна заяўляю ад імя грамадзян Рэспублікі Польшча, што калі я стану прэзідэнтам, я ў аднабаковым парадку скасую міграцыйны пакт, таму што для мяне вашая бяспека — самае важнае», — заявіў кандыдат.

Ён дадаў, што тыя, хто прыязджае ў Польшчу, павінны паважаць каштоўнасці краіны.

«У Рэспубліцы Польшча павінен панаваць адзін прынцып, што калі хтосьці прыходзіць у наш дом і пераступае парог нашага дома, ён паважае каштоўнасці, якія мы вызнаем, паважае тое, хто мы ёсць. Гэта адкрыццё нашай міласэрнасці, нашай адкрытасці і жадання супрацоўнічаць. Таму я ясна кажу, што я не згодны з тым, што адбываецца вакол міграцыйнай палітыкі Еўрапейскага саюза, і не маю намеру, як прэзідэнт Рэспублікі Польшча, як прэзідэнт Польшчы, мірыцца з тым, што нашы заходнія суседзі, немцы, хочуць урэгуляваць свае справы, свае памылкі з міграцыйнай палітыкай, ставячы пад пагрозу бяспеку нашых жанчын і дзяцей», — сказаў Наўроцкі.

Ён даводзіў, што палякам не патрэбныя міграцыйныя цэнтры для нелегальных мігрантаў.

«Нам не патрэбны 40 тысяч мігрантаў у рамках працэсу рэадмісіі, які нам хоча навязаць нямецкі бок. Нам патрэбны інвестыцыі тут — у камунікацыі, у дамы сацыяльнага забеспячэння, аздараўленчыя цэнтры, у моладзевыя спартыўныя пляцоўкі, у лядовыя пляцоўкі. Мы хочам развівацца, а не займацца інтарэсамі і праблемамі нямецкай дзяржавы. Гэта не наш кірунак», — сказаў Наўроцкі.

Прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў у пятніцу ў Гданьску на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен, што ў дачыненні да міграцыйнага пакта Польшча не будзе выконваць яго палажэнні адносна рэлакацыі, але будзе «падтрымліваць механізмы», якія будуць служыць абароне ад нелегальнай міграцыі.

PAP/вх