Беларуская Служба

Кірмаш гістарычнай кнігі распачаўся ў Варшаве

29.11.2019 15:50
Шырокае прадстаўніцтва беларускіх ды ўкраінскі выдавецтваў надала варшаўскаму Кірмашу гістарычнай кнігі міжнародны статус.
Аўдыё
  • Дырэктар варшаўскага Кірмашу гістарычнай кнігі Вальдэмар Міхальскі падкрэсліў, што выстава мае міжнародны характар.
WARSZAWA 28. TARGI KSIĄŻKI HISTORYCZNEJ
WARSZAWA 28. TARGI KSIĄŻKI HISTORYCZNEJ Autor PAP/Tomasz Gzell

Традыцыйна напрыканцы лістапада і на пачатку снежня ў Варшаве адбываецца самы вялікі ў краіне Кірмаш гістарычнай кнігі. Улічваючы той факт, што ў Беларусі ды Украіне наагул не праходзяць падобныя мерапрыемствы, Кірмаш гістарычнай кнігі ў польскай сталіцы замахваецца на статус самай маштабнай падобнай падзеі ў рэгіёне.

Больш за 200 выдавецтваў прадстаўляюць свае кнігі, альбомы, мапы, дыскі, атласы ды многае іншае на ХХVIII Кірмашы гістарычнай кнігі. Кірмаш праходзіць з 28 лістапада па 1 снежня ў самым сэрцы старой Варшавы – пад Каралеўскім Замкам у Аркадах Кубіцкага.

Дырэктар варшаўскага Кірмашу гістарычнай кнігі Вальдэмар Міхальскі падкрэсліў, што выстава мае міжнародны характар:

-Гэта самая вялікая падзея такога кшталту. Яна яднае выдавецтвы, аматараў гісторыі, навуковы асяродак, папулярызатараў гэтай навукі і проста тых, хто зацікаўлены сустрэчамі з цікавымі аўтарамі.

На варшаўскім Кірмашы гістарычнай кнігі шырокае прадстаўніцтва атрымалі выдавецтвы з Беларусі. Арганізатарам беларускага стэнду стаў фонд «Праспект», гаворыць яго супрацоўніца Ларыса Караленка:

-З Беларусі мы прывезлі цэлы шэраг незалежных выдавецтваў: «Галіяфы», «Кнігазбор», «Лімарыюс», «Янушкевіч» і шмат іншых. Усе яны прадстаўленыя на стэндзе «Выдавецтвы з Беларусі». (...)

На беларускім стэндзе друкаваную прадукцыю прадстаўляе ўласнік выдавецтва Раман Цымбераў:

-Я ўжо трэці раз прымаю ўдзел у Кірмашы, другі раз прыехаў па запрашэнні Фонду «Праспект». «Праспект» запрашае незалежныя беларускія выдавецтвы, дае ім магчымасць паказаць свае выданні. Я прывёз свае апошнія выданні: «Апошнія абаронцы ВКЛ» У. Лякіна (кніга ўбачыла свет, дзякуючы падтрымцы футбольнага клубу «Дынама Брэст») і «Беларускія адміралы Польшчы» М. Малішэўскга ды некалькі старых выданняў. (...)


Л.Караленка і Р.Цымбераў Л.Караленка і Р.Цымбераў

Шырокае прадстаўніцтва беларускіх ды ўкраінскі выдавецтваў надала варшаўскаму Кірмашу гістарычнай кнігі міжнародны статус. Уваход абсалютна вольны. Адмета, што Польскае радыё стала галоўнаму медыяльным партнёрам імпрэзы.

Слухайце аўдыё!

эж