Музей «выклятых жаўнераў» у горадзе Астралэнка (на паўночным усходзе Польшчы) – гэта даволі маладая музейная ўстанова, адкрытая ў 2022 годзе. Музей расказвае пра антыкамуністычнае і антысавецкае падполле ў Польшчы – вытокі стварэння, складаныя ўмовы дзейнасці і, у большасці, трагічны лёс яго ўдзельнікаў.
Музей «выклятых жаўнераў» у горадзе Астралэнка. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музеі «выклятых жаўнераў» у горадзе Астралэнка размяшчаецца ў будынку былой царскай турмы, дарэчы на год старэйшай, чым сумна вядомая катоўня на вуліцы Ракавецкай у Варшаве, кажа дырэктар музейнай установы Яцэк Карчэўскі (Jacek Karczewski):
- З самага пачатку тут утрымлівалі многіх палякаў па палітычных прычынах. Гаворка ідзе, напрыклад, пра членаў Баявой арганізацыі Польскай сацыялістычнай партыі Юзэфа Пілсудскага. Потым гэта былі вязні часоў Першай сусветнай вайны і надзвычай трагічны перыяд Другой сусветнай вайны. Таксама ў пасляваенным перыядзе, калі ўладу ў Польшчы ўзялі камуністы, у згаданым аб’екце ўтрымліваліся многія палітвязні. Мы ведаем, што ў гэтым часе тут былі прыводжаныя ў выкананне смяротныя прысуды. Комплекс выкарыстоўваўся як турма ажно да 2012 года.
Музей «выклятых жаўнераў» у горадзе Астралэнка. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
На пастаяннай выставе мы можам пабачыць фільмы, фотаздымкі, дакументы, гістарычныя экспанаты. Аўтары экспазіцыі не пазбягаюць таксама сучасных мультымедыйных сродкаў:
- Мультымедыі зараз таксама вельмі важныя ў музейных установах, паколькі яны прыцягваюць моладзь, якой такі спосаб вывучэння гісторыі больш цікавы. Гэта аднак не азначае, што мы адмаўляемся ад традыцыйных экспанатаў і не плануем павялічыць іх колькасці на выставе. Паводле мяне, гістарычныя прадметы - сведчанні шматгадовай даўніны, таксама вельмі важныя ў прэзентацыі гісторыі і яны робяць адпаведнае ўражане на наведвальніках.
Музей «выклятых жаўнераў» у горадзе Астралэнка. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Хоць перыяд антыкамуністычнага падполля, гэта сучасная гісторыя Польшчы, то, парадаксальна, атрымаць новыя экспанаты ў музей не так проста, кажа дырэктар Карчэўскі:
- Тут варта падкрэсліць некалькі дзесяцігоддзяў спробаў выкрасліць гэтых людзей з гісторыі. У сваю чаргу, рэпрэсіі таксама прывялі да ліквідацыі, у тым ліку самымі героямі і іх сем’ямі, якіх-небудзь памятных рэчаў, якія маглі б стаць доказамі супраць іх і падставай для пераследу (з боку камуністычных уладаў – рэд.). Таму гэтых прадметаў, на самай справе мала і таму мы рады кожнаму ахвяраванню або дэпазіту. Другая праблема, «выклятыя жаўнеры» – гэта даволі сучасны перыяд гісторыі. Нават, калі саміх «выклятых» сярод жывых ужо няма, то надалей жывуць члены іхных сем’яў - браты, дзеці - для якіх памятныя рэчы «выклятых» - гэта рэліквіі.
Музей «выклятых жаўнераў» у горадзе Астралэнка. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Гісторыя экспанатаў, якія паказваюцца ў музеі вельмі цікавая, таксама як гісторыя герояў, якіх яны тычацца. Паводле дырэктара музейнай установы, сярод іх ёсць некалькі, да якіх варта асабліва прыглядзецца:
- На дадзены момант гэта, несумненна, рэчы падпалкоўніка Лукаша Цяпліньскага, псеўданім «Плуг» (Łukasz Ciepliński) (у 2013 пасмяротна яму было прысвоена званне палкоўніка –рэд.). Мы таксама паказваем каштоўную калекцыю памятных рэчаў маёра Станіслава Оствінда-Зузгі (Stanisław Ostwind-Zuzga). Гэта надзвычай цікавая постаць. Ён займаў адну з найвышэйшых камандных пасадаў у польскім падполлі, а менавіта камандаваў акругай Нацыянальных узброеных сілаў у гарадку Вэнграў (Węgrów). Самае цікавае, што Оствінд-Зузга быў габрэйскага паходжання, а ягоная дачка даведалася пра гэта, калі была ўжо дарослай асобай. Ёсць таксама памятныя рэчы Станіслава Бэнклеўскага(Stanisław Bęklewski) – камандзіра Асацыяцыі «Свабода і незалежнасць» у гарадку Остраў Мазавецка (Ostrów Mazowiecka). Гісторыя цікавая, бо толькі некалькі гадоў таму ўдалося ўстанавіць ягонае сапраўднае імя і прозвішча. Станіслаў Бэнклеўскі дзейнічаў пад рознымі канспірацыйнымі псеўданімамі. Нават супрацоўнікам Службы бяспекі не ўдалося ўстанавіць яго сапраўднай асобы. Гэта быў незвычайны момант, калі да нас прыйшла жанчына, якая прынесла скрыню, у якой былі, між іншым, дакументы і фатаграфіі, якія дазволілі нам устанавіць сапраўднае прозвішча ваяра. Мы расказваем таксама гісторыю Антонія Далэнгі, псеўданім «Зніч» (Antoni Dołęga «Znicz»), які да смерці ў 1982 годзе хаваўся ад пераследу. Нам удалося знайсці месца яго пахавання. Гаспадары, у якіх ён хаваўся, асцерагаліся паведаміць пра смерць уладам, тым больш, што ў Польшчы дзейнічала тады ваеннае становішча. Таксама ў нас ёсць, напрыклад, медальён Юзэфа Фанчака, псеўданім «Лялюсь» - апошняга антыкамуністычнага ваяра, які загінуў са зброяй у руках.
Музей «выклятых жаўнераў» у горадзе Астралэнка. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
«Выклятыя жаўнеры» мужна змагаліся за слушную справу, за што іх звычайна чакаў трагічны лёс. Дадаткова камуністычныя рэпрэсіі не абміналі таксама іхных сем'яў. Аднак, як у гісторыі кожнай арміі ў свеце, так і у польскага антыкамуністычнага падполля ёсць свае чорныя старонкі. Дастаткова ўспомніць пра капітана Рамуальда Райса, псеўданім «Буры» - аднаго з самых супярэчлівых ваяроў пасляваеннага незалежніцкага падполля. Нагадваем, Райс «Буры» дзейнічаючы на Беласточчыне. Кіруючы сваім аддзелам на пачатку 1946 года, правёў шэраг акцый, скіраваных супраць мясцовага беларускага насельніцтва. Як справіцца з гэткімі дылемамі?:
- Кожная барацьба выклікае сумневы, а вайна заўсёды нясе з сабой зло – у гэтым ніхто не сумняецца. Сумневы выклікае ўжо сам выбар: што рабіць у сітуацыі пагрозы? Падымаць зброю супраць ворага ці заставацца пасіўным? Трэба памятаць, што ў многіх выпадках рашэнні, якія прымаліся ў такія драматычныя моманты, прымаліся імгненна – доўга думаць тут не было часу. Таму маглі быць прынятыя таксама і няправільныя рашэнні. Пра такія выпадкі трэба размаўляць – мы не супраць такім размовам. Аднак трэба таксама памятаць, што сітуацыя выглядала б інакш, калі б расследаванне паводзілася неадкладна… Тады лягчэй было б вызначыць сапраўды адказную асобы. Зараз здараецца і так, што ў памылках ці злачынствах падначаленых або людзей, якія фактычна не маюць ніякага дачынення да таго, ці іншага падраздзялення, вінавацяць камандзіра. Тут шмат, што трэба ўзяць пад увагу. Напрыклад, на баявым шляху згаданага Рамуальда Райса «Бурага» было таксама шмат заслугаў (…)Я думаю, што, па-першае, мы не можам адразу «закрываць» такіх справаў - трэба браць пад увагу розныя сітуацыі, правяраць абставіны, высвятляць, ці сапраўды там адбылася сітуацыя, якая не павінна была адбыцца.
Музей «выклятых жаўнераў» у горадзе Астралэнка. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей «выклятых жаўнераў» у горадзе Астралэнка, апрача выставачнай дзейнасці, праводзіць таксама шмат іншых мерапрыемстваў культурніцкага і адукацыйнага характару:
- Апрача арыгінальных будынкаў з 1903 года, прыстасаваных для пастаяннай выставы, у нас таксама ёсць кінатэатр і тэатральная зала, якія служаць мясцовай супольнасці дзеля культурніцкіх і адукацыйных мэтаў. Мы эфектыўна супрацоўнічаем з рэканструкцыйнымі групамі. На тэрыторыі комплекса размяшчаецца таксама лазерны цір і майстэрня мікрамадэлявання – вельмі папулярная сярод дзяцей. Мы праводзім сустрэчы па настольных гульнях. Той, хто сочыць за нашымі профілямі ў сацыяльных сетках ведае, што ў нашым музеі шмат чаго адбываецца.
- запэўніваў дырэктар Музея «выклятых жаўнераў» у горадзе Астралэнка Яцэк Карчэўскі.
Музей «выклятых жаўнераў» у горадзе Астралэнка. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей «выклятых жаўнераў» у горадзе Астралэнка. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей «выклятых жаўнераў» у горадзе Астралэнка. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей «выклятых жаўнераў» у горадзе Астралэнка. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Анна Задрожна