Месяц таму ў камеральнай зале Падляшскай оперы і філармоніі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Узнагарод маршалка Падляскага ваяводства ў галіне мастацкай творчасці, развіцця і аховы культуры. Такія ўзнагароды былі прызнаныя ўжо ў 20-ы раз.
У гэтым годзе маршалак Артур Касіцкі вырашыў павялічыць колькасць лаўрэатаў. З пасярод 20 складзеных заяў капітула выбрала і ўзнагародзіў сем чалавек і адну арганізацыю. Сярод іншых пераможцамі сталі Ян Смык з Польскага радыё Беласток. Смык атрымаў узнагароду за апрацаванне анталогіі польскага радыёрэпартажу. Таксама быў адзначаны Уладзімір Навумюк – народны разьбяр з вёскі Канюкі Заблудаўскай гміны. Разьбяр Уладзімір Навумюк быў узрушаны ўзнагародай: «Пыталіся ў мяне чаму мае скульптуры такія смутныя. Бо маё жыццё было сумнае. Я застаўся без маці, а бацьку немцы жыўцом спалілі».
Узнагарода маршала Падляшша гэта не толькі густоўная статуэтка, але і 8 тыс. злотых (прыкладна 2 тыс. долараў).
Чарговай тэмай лістападаўскага выдання Часопісу стала пашырэнне Беларуссю бязвізавай зоны.
Беларусь ужо трэці год паступова адкрываецца для жыхароў Еўрапейскага звязу. Першай ластаўкай была Горадня, каралеўскі горад напрыканцы стаў бязвізавым напрыканцы 2016 года, потым змены закранулі Белавежскую пушчу. Далей замежнікі атрымалі магчымасць без візы прылятаць у Мінскі аэрапорт і Берасце А цяперака ўсе памежныя з Польшчай раёны Гродненскай і Брэстцкай вобласцей сталі бязвізавай зонай.
Паводле новых правілаў, замежнікі з 73 краінаў (у тым ліку ЕЗ) могуць наведваць пералічаныя тэрыторыі на працягу 15 дзён у складзе арганізаваных турыстычных груп.
Часопіс пацікавіўся ў некаторых экспертаў чым выкліканы такі крок беларускіх уладаў. Дырэктар аналітычнага цэнтру EAST Андрэй Елісеў лічыць, што назапашаны досвед папярэдніх бязвізавых ініцыятыў засведчыў, што іхныя выгоды перавышаюць рызыкі ў сферы бяспекі. Эканамічныя выгоды ад бязвізавых прылётаў перадусім тычацца авіякампаніі «Белавія», элітнага сегменту гатэльнага і гульнявога бізнесу. Таксама выгады ад бязвізу маюць маюць мясцовыя бюджэты памежных рэгіёнаў.
У сваю чаргу палітычны аглядальнік tut.by Арцём Шрайбан лічыць, што ў чарговым пашырэнні бязвізавага рэжыму не варта шукаць вялікай палітыкі – тут відавочны прагматычны інтарэс. Чым болей турыстаў прыязджае ў Беларусь, тым болей яны пакідаюць тут грошаў. Цяперака ў Беларусі нестабільнае эканамічнае становішча рост вельмі няўпэўнены, назіраюцца праблемы з Расіяй. Таму значанае часцей сталі слухаць тых, хто лабіруе розныя формы актыўнасці.
Czasopis/эж