21 кастрычніка скончылася акцыя збору сродкаў на новы альбом гурта Naviband, які будзе можна набыць ужо сёння. Зоркам Еўрабачэння 2015 удалося сабраць неабходнае 30 000 беларускіх рублёў, каб новая плытка магла быць выдадзенай. Гэтую суму сабралі выключна прыхільнікі гурту.
-На мой погляд гэта вельмі крута чуваць, калі ты ўстаўляеш навушнікі, уключаеш першую песню і разумееш што ты таксама прыняў удзел. – кажа пра ўклад слухачоў Арцём Лук'яненка, вакаліст гурту.
У інтэрв’ю яны расказалі таксама пра тое ці сустракаюць яны людзі, якія дзякуючы іх музыцы пачалі вывучаць мову, а нават перайшлі на яе цалкам.
-Мы кожны, амаль што, канцэрт сустракаем людзей, якія кажуць, што дзякуючы вашай музыцы мы прабуем размаўляць па-беларуску. – расказвае сваі заўвагі Ксенія Жук.
Музыкі таксама пахваліліся тым, як хаваецца іх сын Мацвей і пра тое, ці праяўляе ён ужо музычны талант і якія словы кажа на беларускай мове.
А каб даведацца пра тое, калі і дзе Naviband завітае ў Польшчу ў наступным годзе, слухайце інтэрв'ю з Naviband. З калектывам размаўляў Альберт Ежы Вяжбіцкі.
слухайце аўдыёфайл