У Мінску падрыхтоўка да Ражджаства ідзе поўным ходам. Рыхтуюцца не толькі вернікі, але і артысты. Так, 25 снежня ў сталічным клубе RE:PUBLIC пройдзе Калядны фэст, арганізатарам якога выступае Беларуская музычная альтэрнатыва (БМА). А галоўнай зоркай музычнага форуму будзе гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса».
Пра мерапрыемства расказвае кіраўнік БМА, музычны прадзюсар Віталь Супрановіч. З ім размаўляе Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл